Ці ўсё магчымае было зроблена для вызвалення палітвязняў — эфір

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

Цягам года то з большай, то з меншай актыўнасцю ў асяродку дэмсіл прасоўвалася стратэгія, якую можна акрэсліць так: “Ці ўсё магчымае мы робім для вызвалення палітвязняў?” У кожнага былі свае адказы на гэтае пытанне, але, што адметна, з цягам часу ўсё больш людзей пераходзіла на пазіцыю неабходнасці перагледзець падыходы да гэтага пытання і змяніць рыторыку адносна лукашэнкаўскага рэжыму. Маўляў, трэба казаць не пра змаганне да перамогі, а пра неабходнасць знайсці варыянты перамоў з рэжымам і вызвалення палітвязняў…

Што дае падставы меркаваць, што рэжым гатовы вызваляць палітвязняў, і на якіх умовах? Хто можа і мусіць весці перамовы з рэжымам і ці гатовы Захад “упісвацца” за беларускіх вязняў? Што дае вызваленне адных, калі наўзамен за краты трапляе яшчэ большая колькасць людзей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі