Салідарнасць: ці атрымалася ў рэжыму яе знішчыць і дыскрэдытаваць — эфір
Андрэй Стрыжак
І ў 2024 годзе беларусы не спыняліся ў сваёй салідарнасці. Праз розныя дабрачынныя фонды і ініцыятывы яны працягвалі збіраць дапамогу, данаціць на розныя зборы, дапамагалі і падтрымлівалі адно аднаго. Не зважаючы на тое, што большасць беларусаў самі аказаліся ў складанай жыццёвай і фінансавай сітуацыі. Насуперак спробам рэпрэсіўнай машыны лукашэнкаўскага рэжыму спыніць гэтую салідарнасць альбо дыскрэдытаваць фонды.
Што адбываецца вакол фондаў салідарнасці і ці атрымалася ў рэжыму іх дыскрэдытаваць і спыніць працу ў Беларусі? Хто патрабуе сёння найбольшай дапамогі і ці атрымліваецца аказаць яе ўсім, як фукцыянуе служба эвакуацыі? Чым быў адметны для BYSOL 2024 год і якіх выклікаў чакаюць ад года 2025-га? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак у 17:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.