Лукашэнка хоча перайменаваць МДЛУ ў Ін'яз
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт пераймянуюць у ін'яз. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў гэтую навучальную ўстанову.
Прыехаўшы да МДЛУ, Лукашэнка адразу спытаўся ў намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Пярцова пра назву ўстановы: "Быў ін'яз. Чаму мацернымі словамі ВНУ абазвалі?!" Той у адказ спаслаўся на моду.
Раней МДЛУ называўся Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытутам замежных моваў. У прастамоўі — ін'яз (ад рускага "иностранные языки").
Пра перамену назвы Лукашэнка заявіў і пры сустрэчы са студэнтамі ды калектывам універсітэта. Рэктарка ўстановы Наталля Лапцева запыталася, якой ён бачыць перспектыву лінгвістычнага ўніверсітэта праз 25 гадоў. "Думаю, ён стане Ін'язам", — адказаў Лукашэнка. І дадаў: "Але я не прадказальнік. Будзем з гэтага сыходзіць у нашай размове".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.