У ЕГУ перанеслі рашэнне па выкладчыку, абвінавачаным у харасменце

Сяргей Сялецкі

Сяргей Сялецкі / instagram.com

Рашэння па выкладчыку ЕГУ Сяргею Сялецкаму пакуль няма. Па звестках, яго адклалі на наступную пятніцу. Учора ва ўніверсітэце мусілі вызначыцца, ці працягне ён працу.

Цяпер у дачыненні да вядомага мастака вядуць праверку па абвінавачваннях у харасменце — ён нібыта дазваляў некарэктныя і антыфемінісцкія выказванні на занятках і заляцаўся да студэнтак. Праз гэты працэс яго адхілілі ад працы. На скандал адрэагавалі і ў Каардынацыйнай радзе.

У верасні ў Вільні адмянілі выставу Сяргея Сялецкага. Гэта адбылося пасля таго, як некалькі былых студэнтак ЕГУ абвінавацілі яго ў харасменце. З гэтага і пачаўся скандал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі