Мастака Сяргея Сялецкага адхілілі ад працы ў ЕГУ мінімум да 9 лістапада
Сяргей Сялецкі
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працягнуў адхіленне Сяргея Сялецкага ад працы да 9 лістапада, піша kyky. Гэтым часам яму не будуць плаціць заробак.
Выкладчыка падазраюць у харасменце ў дачыненні да студэнтак. У сітуацыі спрабуе разабрацца спецыяльная камісія па этыцы.
Спачатку Сялецкага адхілялі да 13 кастрычніка. Меркавалася, што да гэтай даты камісія завершыць расследаванне. Але цяпер яго вырашылі працягнуць.
Журналісты даведаліся, што першая сустрэча камісіі адбылася толькі ў панядзелак, 9 кастрычніка. "Камісія будзе цалкам незалежнай ад структур і асобаў універсітэта, што гарантуе як ананімнасць, так і аб'ектыўнасць працэсу", — цытуе kyky заяву Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.