Абвінавачаны ў харасменце выкладчык ЕГУ Сялецкі выйграў суд ва ўніверсітэта

Сяргей Сялецкі

Сяргей Сялецкі / Скриншот Youtube-канала @YuRokit

Літоўскі суд стаў на бок звольненага ў канцы мінулага года выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Сяргея Сялецкага, якога абвінавацілі ў харасменце. Мужчына судзіўся супраць свайго былога працадаўцы і цалкам задаволены рашэннем суда.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго адвакатка Эвеліна Трушкінене.

Паводле юрысткі, звальненне Сялецкага было прызнанае неправамерным. Мужчыну таксама прысудзілі кампенсацыю за прастой цягам дзевяці месяцаў, калі ён не мог выконваць свае абавязкі выкладчыка, а таксама маральную шкоду і выдаткі на юрыдычную абарону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі