Анатоль Шумчанка: Прадпрымальнікі ўзрадаваліся адтэрміноўцы

Лідар грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка пракаментаваў для Еўрарадыё адтэрміноўку, якую даў прадпрымальнікам указ №90.

Шумчанка кажа, што многія прадпрымальнікі аптымістычна ўспрынялі гэтую навіну. Але радавацца вельмі рана, бо ніякіх афіцыйных каментароў яшчэ не было.

Шумчанка: “Мы нідзе ў інтэрнэце не знайшлі тэкста гэтага дакумента, датэлефанавацца да Дзяржстандарта таксама не ўдалося. Тэхрэгламентаў шмат, і не вядома, пра якія тэхрэгламенты ідзе гаворка. Патрэбна пачакаць афіцыйных тлумачэнняў чыноўнікаў. Гаварыць сцвярджальна, што гэта датычыць ІП, нельга. Каментар на БЕЛТА быў вельмі свабодны. Я б пачакаў. Тыдзень таму чыноўнікі казалі, што будзе канфіскацыя і высокія штрафы, а зараз ужо ўказ з’явіўся. Прадпрымальнікі зараз так хочуць вырашэння гэтага пытання, што бачаць пазітыў ва ўсім”.

Нагадаем, 16 лютага адбыўся форум прадпрымальнікаў, які сабраў болей за тысячу “іпэшнікаў” з Мінска і рэгіёнаў. На  форуме прадпрымальнікі збіраліся вырашыць, як ім працаваць пасля 1 сакавіка, калі набудзе моц указ №222, які забараняў гандляваць без сертыфікатаў Мытнага саюза. Многія прадрымальнікі не збіраліся пасля 1 сакавіка выходзіць на працу, а таксама меркавалі перастаць плаціць арэнду і падаткі.

Але 20 лютага кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №90. Згодна з ім, прадпрымальнікі атрымалі трохмесячную адтэрміноўку. Быццам бы, да 1 чэрвеня з прадпрымальнікаў на рынках не будуць праходзіць канфіскацыі і праверкі дакументаў.

Лукашэнка адмяніў уласны ўказ аб выкананні тэхрэгламенту Мытнага саюза

На "Жданах" са зніжкамі распрадаюць не толькі тавар, але і гандлёвыя кропкі

Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі