Андрэй Капскі абверг чуткі пра звальненне Багі з БАТЭ: адкрыты ўкід
Ніякай гаворкі пра змену галоўнага трэнера ў БАТЭ няма. Так адрэагаваў старшыня праўлення барысаўскага клуба Андрэй Капскі на чуткі, піша "Прессбол".
Як распавядала Еўрарадыё, 31 кастрычніка з'явіліся звесткі, быццам галоўны трэнер клуба Аляксей Бага па заканчэнні сезона пакіне сваю пасаду. У абгрунтаванне гэтых звестак гаварылася, што барысаўскі футбольны клуб займае другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі і ўпершыню за 14 гадоў можа не выйграць турнір.
"Што датычыць нас, то ніякай размовы аб змене трэнера не вядзецца. Цяпер усе разам мы — кіраўніцтва, трэнерскі штаб і каманда — працуем над рашэннем нашай агульнай задачы. А гэта паведамленне — адкрыты ўкід ў перыяд важнага адрэзку чэмпіянату", — адказаў на чуткі Андрэй Капскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.