Андрэй Шорац падвёў вынікі рэформы жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Андрэй Шорац падвёў вынікі рэформы жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" падвёў вынікі рэформы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мінск пайшоў на іх два гады таму.

Найперш адбыўся падзел функцый заказчыка і падрадчыка, распавядае Шорац. "Мы зламалі гэтую сістэму цалкам", — падкрэслівае ён. Была створана адзіная дыспетчарская служба 115, гарадская аварыйная служба перайшла на кругласуткавы рэжым працы. Былі размежаваныя функцыі рабочых па тэхабслугоўванню, бягучым рамонце, ўборцы пад'ездаў і тэрыторый, аказанні дадатковых платных паслуг. У сталіцы арганізавалі адзіны разлікова-даведкавы цэнтр. Замест 141 арганізацыі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы Мінска засталося 58. Па словах Андрэя Шорца, колькасць работнікаў скарацілася амаль на чвэрць, гэта 3,4 тысячы чалавек.

"За выключэннем некаторых шурпатасцяў, нам усё намечанае ўдалося, — кажа Шорац. — Думаю, удасканаленне сістэмы ЖКГ горада трэба працягваць. Кірунак правільны, а над інструментамі вырашэння праблем будзем працаваць".

Андрэю Шорцу ў красавіку споўніцца 44 гады. У 2011-2014 гадах ён працаваў міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Старшынёй Мінгарвыканкама стаў у лістападзе 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі