Андрэя Моўчана асудзілі на 5 сутак арышту, Змітра Паліенку — на 6

Суд Маскоўскага раёну сталіцы 24 кастрычніка асудзіў на 5 сутак адміністрацыйнага арышту актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Моўчана (на здымку). У Заводскім судзе сёння асудзілі нацбола Змітра Паліенку на 6 сутак арышту. Як мяркуюць сваякі затрыманых і праваабаронцы, арышты маюць дачыненьне да саміту СНД, адзначае Радыё Свабода.

Як паведамляла Еўрарадыё, да Моўчана прыйшлі на працу і сказалі, што з ім "неабходна хвілін 15 пагутарыць". На працу ён ужо не вярнуўся. А Паліенку затрымалі на выхадзе з МАЗу.



На 5 сутак арыштавалі таксама актывіста "Zмены" Віталя Васількова. Былі спробы затрымання ў Мінску і іншых апазіцыянераў.
 

У сераду ў сталіцы "нейтралізавалі" лідара нацболаў Яўгена Контуша, якога затрымалі і абвінавацілі ў "дробным хуліганстве". 5 сутак ён правядзе за кратамі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі