Антырэкорд: першая футбольная зборная ў свеце разграміла беларусаў — 8:0

Антырэкорд: першая футбольная зборная ў свеце разграміла беларусаў — 8:0

Футбольная зборная Бельгіі, першая ў сусветным рэйтынгу, разграміла беларусаў — 8:0 (4:0). Адборачны матч чэмпіянату свету ў аўторак прайшоў у Левене. З-за сітуацыі з каранавірусам заўзятараў на трыбунах не было.

Беларуская зборная выглядала бездапаможна і не змагла забіць хаця б гол прэстыжу. Яна выступала ў наступным складзе: Гутар, Юзэпчук, Навумаў, Паўлавец, Палякоў, Стасевіч (капітан), Кісляк (Маеўскі, 61), Эбонг (Савіцкі, 46), Падстрэлаў (Сігневіч, 46), Кендыш (Бахар, 87), Лісаковіч (Клімовіч, 74).

0:8 — гэта антырэкорд футбольнай зборнай Беларусі. Дагэтуль яна з такім разгромным лікам не прайгравала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі