Антырэкорд: за апошнія суткі ў Беларусі памерлі сем пацыентаў з COVID-19
У Беларусі па стане на 12 траўня зарэгістравана 24 873 чалавекі, у якіх выяўлены каранавірус, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. За апошнія суткі колькасць выпадкаў павялічылася на 967 — гэта найбольшы паказчык за ўвесь час эпідэміі.
Памерлі 142 чалавекі з дыягназам COVID-19. За апошнія суткі памерлі 7 чалавек — гэта таксама новы антырэкорд за час распаўсюду каранавіруса ў Беларусі. На нарадзе 12 траўня Аляксандр Лукашэнка "жалезна патрабаваў" ад Мінздароўя захаваць чалавечыя жыцці.
Вылечыліся і былі выпісаныя 6974 чалавекі (+443).
38 лабараторый зрабілі 284 445 тэстаў (+ 10 385).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.