Анжаліка Агурбаш — за новую Беларусь

Анжаліка Агурбаш — за новую Беларусь

"Міс Беларусь — 1988" і прадстаўніца Беларусі на "Еўрабачанні-2005" Анжаліка Агурбаш падтрымала беларусаў, якія хочуць перамен. Спявачка апублікавала ў stories фотаздымак, на якім паказвае жэст перамогі, а мужчына побач з ёй трымае кулак — знак кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ёсць на фота і выява сэрца. Абодва апранутыя ў вопратку з палоскамі белага і чырвонага колераў. 

Анжаліка Агурбаш — за новую Беларусь

У нас ёсць падазрэнне, што бел-чырвона-белы сцяг стаў любімым для Анжалікі Агурбаш у 1991-м годзе, калі спявачка, якая тады яшчэ выступала пад сваім дзявочым імем Ліка Ялінская, выконвала песню "Наўздагон" на словы Леаніда Пранчака. Яна спявала пра тое, што мы самі выбралі нялёгкі шлях, "узняўшы горда бел-чырвона-белы сцяг". Па інфармацыі Еўрарадыё, у 2005-м годзе на "Еўрабачанне" у Кіеве Агурбаш прывезла цэлы аўтобус з бел-чырвона-белымі сцягамі. На жаль, падчас выступу спявачкі аператары былі засяроджаныя на яе шыкоўным вобразе (памятаеце шэдэўральную сукенку-трансформер ад Юдашкіна за 40 тысяч долараў?), але бел-чырвона-белыя сцягі можна бачыць у зале падчас песні прадстаўніцы Нідэрландаў, якая выступала пасля Агурбаш.

У 2007-м годзе на канцэрце да Дня незалежнасці ля Стэлы Анжаліка Агурбаш нечакана для ўсіх са сцэны пракрычала "Жыве Беларусь!". Незалежныя СМІ тады назвалі ўчынак Анжалікі "ідэалагічнай дыверсіяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі