Апаганены помнік ахвярам пінскага гета (фота)
Невядомыя вандалы намалявалі на камяні вялікую чорную свастыку.
Мемарыяльны знак усталяваны ў Пінску з ініцыятывы мясцовай яўрэйскай грамады на месцы растрэлу 5 тысяч вязняў гета падчас Другой сусветнай вайны. 3 1941 па 1944 гады немцы забілі на піншчыне больш за 20 тысяч яўрэяў.
Прычыненне шкоды гэтаму помніку караецца па законе.
Фота: Еўрарадыё.