Апазіцыя выступіць з заявай пра недэмакратычнасць мясцовых выбараў
Апазіцыя збіраецца выступіць з сумеснай заявай пра недэмакратычнасць мясцовых выбараў. Пра гэта было абвешчана падчас кансультацый, якія прайшлі 26 сакавіка ў Мінску. У кансультацыях прымалі ўдзел лідэры Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, Беларускага незалежніцкага блоку і Еўрапейскай кааліцыі. У заяве будзе адлюстравана прадузятае стаўленне ўладаў пры фармаванні выбарчых камісій, факты ціску на актывістаў апазіцыйных структур.
Прапанова згадаць у дакуменце намер апазіцыі зняцца з выбараў не знайшла падтрымкі ў часткі ўдзельнікаў.
Як адзначае БелаПАН, на кансультацыях было заяўлена, што структуры, якія ўдзельнічалі ў паседжанні, вылучылі кандыдатамі ў дэпутаты каля 700 чалавек.