Апазіцыянер Павел Вінаградаў зноў затрыманы

Павел Вінаградаў сёння пайшоў у інспекцыю Маскоўскага раёна "па папярэдняй дамоўленасці з інспектарам Кур'яновічам пісаць заяву, каб на саміт паехаць у Беразіно". І знік. Пазней з яго нумару Святлане Вінаградавай патэлефанаваў інспектар і сказаў, што Павел у іх, вырашаецца пытанне "аб яго паездцы і працягненні нагляду". Пра час суда яны ёй паведамяць дадаткова.

Нагадаем, у пятніцу ў Мінску пройдзе саміт кіраўнікоў краін СНД і Еўразійскага эканамічнага саюза. Традыцыйна напярэдадні такіх мерапрыемстваў Паўла Вінаградава затрымлівалі і адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт. За 2 гады ён адбыў ужо 15 арыштаў.

Вінаградаў: З’ехаць з Беларусі — значыць здацца. Лепш сядзець на сутках

Фота з сацыяльных сетак Паўла Вінаградава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі