Апазіцыянеры падалі заяўку на Дзень Волі і зварот да Шорца

Апазіцыянеры падалі заяўку на Дзень Волі і зварот да Шорца

8 лютага прадстаўнікі апазіцыі занеслі ў Мінгарвыканкам чарговую заяўку на шэсце на Дзень Волі. Як і ў ранейшай заяўцы, яны просяць дазволіць правесці 25 сакавіка шэсце ад Акадэміі навук да парку Янкі Купалы.

Раней чыноўнікі заявілі, што пры ранейшай падачы заяўнікі падалі не ўсе неабходныя дакументы. Самі апазіцыянеры кажуць, што чыноўнікі знарок "згубілі" дакументы.

У аргкамітэт па святкаванні Дня Волі ўвайшлі Партыя БНФ, Аб'яднаная грамадзянская партыя, рух "За Свабоду", рух салідарнасці "Разам", аргкамітэт партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Акрамя таго, апазіцыянеры падалі яшчэ адзін зварот — да старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё распавёў кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька:

Лябедзька: "Непасрэдна да Шорца, яе падпісалі кіраўнікі палітычных арганізацыяў, якія ўваходзяць у аргкамітэт па падрыхтоўцы Дня Волі. Гэта прапанова аб сустрэчы. У на ствараецца ўражанне, што патрэбныя перамовы з палітычным зместам".

Калі такая сустрэча адбудзецца, кажа Лябедзька, то гутарка на ёй, вядома, пойдзе не толькі пра падрыхтоўку Дня Волі, але і магчымасць ладзіць іншыя вулічныя акцыі. Пакуль што мінскія ўлады часцей адмаўляюць у такіх акцыях, чым даюць дазвол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі