Апошні ліст Вітольда Ашурка да маці: памятай, мама, я абавязкова вярнуся

Апошні ліст Вітольда Ашурка да маці: памятай, мама, я абавязкова вярнуся

У сваім апошнім лісце да маці, Алены Міронаўны, Вітольд Ашурак падбадзёрваў яе і пісаў, што абавязкова вернецца дадому. Ліст цытуе “Радыё Свабода”.

Ліст падпісаны датай: “14-е красавіка”. Праз тыдзень асуджанага на пяць год пазбаўлення волі Ашурка перавядуць у Шклоўскую калонію. А яшчэ праз месяц яго блізкім паведамяць пра смерць вязня.

“Тыя людзі, што гавораць, маўляў, дарослым не патрэбная мама, памыляюцца! Я памятаю ўсё, як ты адна гадавала нас з Андрэем, як табе хацелася, каб мы вырасьлі прыстойнымі людзьмі!

І цяпер мне вельмі важна, каб Ты была здаровенькая і радавалася за сваіх дзяцей і ўнукаў! А яно так і атрымалася! Ты добра выхавала нас з Андрэем!” — пісаў Вітольд Ашурак у лісце да Алены Міронаўны.

Вітольд распавядае маці, што атрымлівае лісты з розных краінаў свету. Ён нават вырашыў прыпыніць вывучэнне англійскай мовы, каб было больш часу на ліставанне.

“Казалі мне, што Ты вельмі сумуеш, але трымаесься малайцом! Трымайся, мама! Вер, што 5 год я сядзець ня буду! Ідуць перамены, і яны прынясуць мне свабоду і сустрэчу з Табой! Памятай, мама, што я абавязкова вярнуся дадому! Моцна-моцна цябе абдымаю! Твой сын Вітольд”, — такімі словамі заканчваецца ліст да маці.

Родныя Ашурка атрымалі ягонае цела только праз пяць дзен пасля таго, як даведаліся пра яго смерць. Цела аддалі з перабінтаванай галавой. У моргу сваякам патлумачылі, што выпадкова ўдарылі яго. Дакладнай прычыны смерці ў дакументах не названа.

Крымінальнай справы па факце смерці вязня ў калоніі не заведзена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі