Апублікаваны праект зменаў у Кодэкс аб адукацыі
У дакуменце многа навінак
Праект зменаў у Кодэкс аб адукацыі Беларусі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Шматстаронкавы дакумент змяшчае шэраг карэкціровак, у тым ліку замацаванне абавязку школьнікаў насіць "дзелавы стыль адзення", пазбаўленне ІП права займацца арганізацыяй дашкольнай адукацыі і ўкараненне новага паняцця — "дзіцячы дом пры манастыры".
Акрамя таго, абноўлены Кодэкс аб адукацыі прадугледжвае выдачу грантаў на навучанне ў Беларусі для замежнікаў і змены ў заканадаўстве аб абавязковым размеркаванні і мэтавай падрыхтоўцы.
Праект зменаў у кодэкс ужо быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях. На грамадскае абмеркаванне яго не выносілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.