Аранжавы ўзровень абвешчаны ў аўторак па паўднёвым захадзе Беларусі

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 12 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі, а днём па паўднёва-заходняй палове ў многіх раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень па паўднёва-заходніх раёнах пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя залевы і град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, удзень у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага. Сіноптыкі абвясцілі па паўднёвым захадзе Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 градусаў вышэй за нуль па захадзе прагназуецца 10-13 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +17 па паўночным захадзе да +25 па паўднёвым усходзе краіны.

У сераду, 13 траўня, чакаецца пераважна хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, месцамі — моцны парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 градусаў цяпла, па захадзе будзе 5-6 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +10 па паўночным захадзе да +20 градусаў па ўсходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.