Аранжавы ўзровень небяспекі: якім будзе надвор'е на выходных

Заўтра, у суботу, на паўднёвым усходзе рэспублікі чакаюцца снегапады і мокры снег / pixabay
Заўтра, у суботу, на паўднёвым усходзе рэспублікі чакаюцца снегапады і мокры снег / pixabay

Сіноптыкі абвясцілі на суботу, 17 снежня, аранжавы ўзровень небяспекі праз моцныя снегапады і мокры снег. Кіроўцам варта быць вельмі асцярожнымі — месцамі магчымы галалёд і наліпанне мокрага снегу.

У цэлым жа субота будзе воблачная з праясненнямі. У асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць туман і слабую завіруху. Вецер будзе пераважна паўночна-ўсходнім, умераным, а днём — парывістым.

"Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..-10°С, максімальная днём -1..-7°С; на паўднёвым усходзе Беларусі ўначы 0..-3°С, днём 0..+2°С", — кажуць у Гідраметцэнтры.

У нядзелю, 18 снежня, на паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдзе снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Ночы будуць марознымі. Начныя тэмпературы апусцяцца да -8..-15°С, пры праясненнях — да -18°С. Цяплей будзе на паўднёвым усходзе Беларусі: там начамі слупок тэрмометра не будзе апускацца ніжэй за -5..-7°С. Максімальная днём у нядзелю — ад -5 да -12°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі