Арганізатар канцэртаў гурта ЛСП у Расіі: "Без каментароў"

Гурт ЛСП выступае ў Расіі / Instagram-акаўнт агенцтва Refrain Concert
Гурт ЛСП выступае ў Расіі / Instagram-акаўнт агенцтва Refrain Concert

Беларускі гурт ЛСП адправіўся ў канцэртны тур па Расіі.

У красавіку 2022-га лідар гурта Алег Саўчанка адмяніў канцэрты ў Расіі: "Сябры, я і мая каманда лічым недарэчным правядзенне канцэртаў у сітуацыі, якая склалася. Тур ЛСП па гарадах Расіі пераносіцца".

Цяпер жа музыкі гастралююць па шэрагу расійскіх гарадоў. Фатаздымкі з выступаў публікуе канцэртнае агенцтва Refrain Concert.

Журналістка zerkalo.io звязалася з арганізатарам канцэртаў па нумары, пазначаным на сайце гурта. На пытанне аб ранейшай адмене канцэртаў ён адказаў так: "Я толькі займаюся арганізацыяй канцэртаў... Баюся, што без каментароў".

Журналістка zerkalo.io паспрабавала праз Фэйсбук звязацца з яшчэ адным арганізатарам канцэртаў — Янам Папковым. Адказу пакуль што не было. Праз іншыя сацсеткі гурта журналісты адказаў таксама пакуль не здолелі атрымаць.

Дарэчы, у 2020 годзе Алег "ЛСП" Саўчанка падтрымаў беларускія пратэсты. У красавіку 2022-га гурт фінансава падтрымаў уцекачоў з Украіны і выказаўся супраць ваенных дзеянняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі