Арганізатары “Басовішча” купілі лагатып фэсту на сайце кліпартаў (фота)
Еўрарадыё выпадкова натрапіла на лагатып сёлетняга “Басовішча” на сайце… кліпартаў (гатовых лагатыпаў і малюнкаў)! Кожны жадаючы можа набыць такі ж самы і для сябе. Каштуе ён ад 10 да 125 долараў у залежнасці ад таго, як будзе потым выкарыстоўвацца (якім накладам друкавацца, ці можна яго прадаваць далей і г.д.). За колькі яго набылі арганізатары фестывалю, ці гэта проста выпадковае супадзенне, на жаль, высветліць не ўдалося.
Мастак і паэт Міхаіл Анемпадыстаў, аўтар двух ранейшых лагатыпаў фестывалю, кажа, што нічога дзіўнага ў сітуацыі з лагатыпам няма: можа выкарыстоўвацца і пакупны з сайта кліпартаў, а можа ― і арыгінальны, створаны прафесійным дызайнерам. Усё залежыць ад бюджэту. Натуральна, што распрацоўка арыгінальнага лога каштуе даражэй, але і пасуе лепш.
Анемпадыстаў: “Замаўляць арыгінальны лагатып ― больш культурна. Уся гэтая графіка ― частка культуры фестывалю або любой акцыі, з’явы… Калі існуе нейкі фірмовы стыль, калі ідэя і дух гэтага мерапрыемства выражаныя графічна, то натуральна, што саліднасць і культурны ўзровень лога вышэйшы”.