Арганізатары Дня Волі ў Гродне адмовіліся ад масавай акцыі
Масавай вулічнай акцыі на Дзень Волі сёлета ў Гродне не будзе. Такое рашэнне прынялі самі арганізатары пасля таго, як у горадзе выявілі першага чалавека, які заразіўся каранавірусам.
Пра адмову ад масавай акцыі напісаў у Фэйсбуку адзін з арганізатараў — намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
"Прынята калектыўнае рашэнне адмовіцца ад святкавання Дня Волі 2020 у фармаце масавай акцыі. Мы пераходзім да запаснога варыянта, які распрацоўваўся на выпадак забароны мерапрыемства гарвыканкамам і не прадугледжвае цэнтралізаванага масавага збору людзей у адным месцы. Задуманыя актыўнасці, квэст, пашпарты і візы — па-ранейшаму актуальныя. Беражыце сябе) Жыве Беларусь!"
Між тым арганізатары мінскай акцыі на Дзень Волі пакуль што сваіх планаў не змянілі і ад масавай акцыі не адмовіліся. Праўда канкрэтны час і месца не называюцца, пакуль няма адказу з Мінгарвыканкама.
На сёння ў Беларусі зарэгістраваныя 12 выпадкаў захваорння на каранавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.