Арменія нават не разглядае пытанне прызнання "Л/ДНР"
Арменія нават не разглядае пытанне прызнання незалежнасці самаабвешчанай "Л/ДНР", як гэта зрабіла Расія. Пра гэта ў сераду заявілі ў МЗС гэтай краіны. Там падкрэслілі, што такога пытання няма ў парадку дня.
"Мы, вядома ж, хочам, каб існуючыя праблемы паміж двума дружалюбнымі дзяржавамі вырашаліся шляхам дыпламатычнага дыялогу, перамоваў, у адпаведнасці з нормамі і прынцыпамі міжнароднага права, Статутам ААН, — цытуюць каментар МЗС "Навіны-Арменія". — І мы спадзяемся, што будуць зробленыя неабходныя крокі для зніжэння напружанасці і мірнага ўрэгулявання сітуацыі".
Ніхто з партнёраў Расіі па АДКБ пакуль не прызнаў самаабвешчаныя "рэспублікі". У тым ліку і Беларусь. Сама РФ з-за прызнання трапіла пад новыя заходнія санкцыі.
Аб прызнанні незалежнасці "Л/ДНР" заявілі Венесуэла, Куба і Нікарагуа, адпаведную заяву зрабіла і Сірыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.