Армянскі алігарх можа пацярпець з-за гасціннасці да Лукашэнкі
Гасціннасць армянскага алігарха Гагіка Царукяна выклікала незадаволенасць Крамля. Пра гэта паведамляе сайт "Аrmenia Today". Нагодай стала шчодрая гасціннасць, якую Царукян выказаў Аляксандру Лукашэнку падчас саміту АДКБ у Ерэване сёлета ў жніўні. Паведамляецца, што расійскі куратар Царукяна даў зразумець, што калі падобнае паўторыцца, наступствы могуць быць самымі сумнымі. Такое "папярэджанне" выклікала паніку ў палітычным асяроддзі Царукяна, якое спадзявалася на падтрымку Крамля падчас блізкіх парламенцкіх выбарах.
Нагадаем, што ў Ерэване Лукашэнку падарылі для яго сына Колі бочку каньяку аб'ёмам у 400 л.
Нагадаем, што ў Ерэване Лукашэнку падарылі для яго сына Колі бочку каньяку аб'ёмам у 400 л.