Арына Сабаленка прайграла 38-й ракетцы свету

Арына Сабаленка / Getty Images
На тэнісным турніры ў Дубаі першая ракетка свету Арына Сабаленка сенсацыйна выбыла са спаборніцтваў.
У 1/8 фіналу беларуска саступіла 38-й ракетцы свету Клары Таўсан з Даніі. Гульня скончылася з лікам 3:6, 2:6. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 24 хвіліны.
Напярэдадні наша суайчынніца абыграла ў паядынку 1/16 фіналу расіянку Вераніку Кудэрметаву (50) — 6:3, 6:4.
Гэта ўжо трэцяя параза Сабаленка з канца студзеня. На папярэднім турніры ў Досе беларуска прайграла ўжо ў першым крузе.
The biggest win of her career!
— wta (@WTA) February 19, 2025
Clara Tauson defeats the World No.1 Sabalenka in straight sets 6-3, 6-2 and is into the final eight! #DDFTennis pic.twitter.com/WLafeLq8MM
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.