Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фінала Australian Open
Арына Сабаленка
На Australian Open беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу.
Наша суайчынніца была мацнейшай за іспанку Джэсіку Бузас Манейра (54-ы нумар у рэйтынгу WTA) — 6:3, 7:5.
Паядынак працягваўся 1 гадзіну 35 хвілін. Прычым у другой партыі Сабаленка адыгралася з ліку 2:5.
У першым раўндзе Сабаленка перайграла амерыканку Слоан Стывенс, а ў трэцім крузе турніру першая ракетка свету сустрэнецца з датчанкай Кларай Таўсан (42).
Сабаленка выйгравала аўстралійскае першынство двойчы запар — у 2023 і 2024 гадах. Цяпер, як пішуць спартовыя каментатары, яна імкнецца зрабіць хет-трык.
Яшчэ адна наша суайчынніца і двухразовая чэмпіёнка аўстралійскага першынства Вікторыя Азаранка (24) выбыла ўжо на стартавым паядынку турніу. Яна прайграла італьянскай тэнісістцы Лючыі Бранцэці (76).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.