Арышт Сяргея Каваленкі працягнуты на два месяцы

Пастанову пра затрыманне віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі на два месяцы ў следчым ізалятары падпісаў у нядзелю 10 студзеня пракурор. Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на маці Сяргея — Лідзію Ўладзіміраўну. Сёння Каваленку пераводзяць з ізалятара часовага ўтрымання ў Віцебскі следчы ізалятар. Ён запатрабаваў, каб усе паперы яго справы вяліся па-беларуску.

Нагадаем, што Сяргея Каваленку затрымалі 7 студзеня, пасля таго як ён узабраўся на самы верх галоўнай ёлкі Віцебска ды вывесіў там бел-чырвона-белы сцяг. За гэта яму пагражае да шасці гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі