Атлантычны цыклон нясе ў Беларусь цёплае надвор’е

Ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Тэмпература паветра на працягу 23 лютага будзе складаць 2-7 градусаў цяпла. У наступныя двое сутак Беларусь патрапіць пад наступны атлантычны цыклон. Але ападкі і плюсавая тэмпература ў дзённыя гадзіны захаваецца.

24 лютага ўначы па паўночным-усходзе краіны днём месцамі невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, раніцай і днём слабы туман і галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём 1-7 градусаў цяпла.

Чакаецца, што такое надвор'е захаваецца і на наступным тыдні.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі