Аўтара лекцыі пра інтэрнэт-тролінг зарэзаў онлайн-троль
Аўтара лекцыі пра інтэрнэт-тролінг зарэзаў онлайн-троль. Здарэнне адбылося ў Японіі. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", ахвярай забойцы стаў папулярны блогер Кеніціра Акамота (псеўданім — Hagex). Пасля выступу на канферэнцыі 41-гадовы Акамота зайшоў у прыбіральню. Там на яго і напаў невядомы, які нанёс некалькі нажавых раненняў і ўцёк.
На наступны дзень забойца здаўся паліцыі. Ім аказаўся 42-гадовы Хідэміцу Мацумота, які нідзе не працуе і не быў асабіста знаёмы з блогерам, але меў з ім канфлікт у інтэрнэце. Да забойства сапраўднае імя Hagex было невядомае. На той жа канферэнцыі ён выступаў пад онлайн-псеўданімам.