Аўтарка партрэта "голага Януковіча" намалявала цяпер "голага Пуціна" (фота)

Кіеўская мастачка набыла вядомасць, калі ў інтэрнэце з'явіўся яе партрэт голага Віктара Януковіча. Цяпер яна намалявала ў стылі "ню" Уладзіміра Пуціна. Расійскі кіраўнік з гадзіннікам на руцэ значна больш шчаслівы, чым аголены Януковіч, і інтымныя органы ў яго большыя. Па словах мастачкі, якія перадае сайт tsn.ua, яна хацела паказаць іх розніцу ў становішчы ў сусветным маштабе.



Партрэты аголеных кіраўнікоў Вольга Алейнік хоча прадаць. "Аголенага Януковіча" яна ацэньвае ў 20 тысяч долараў, а "аголенага Пуціна" — у 30 тысяч. На кошты, відаць, паўплывала розніца ў сусветным маштабе палітыкаў.



Фота — ru.tsn.ua і svpressa.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі