Аўтары “Рэгнума” вызваленыя ў зале суда

Аўтары “Рэгнума” вызваленыя ў зале суда

2 лютага ў Мінскім гарадскім судзе быў абвешчаны прысуд па справе аўтараў расійскага сайта “Рэгнум”. Юрый Паўлавец, Сяргей Шыптэнка і Дзмітрый Алімкін атрымалі 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміновай на 3 гады. Менавіта такі тэрмін і прасіў пракурор. Іх вызвалілі. Паўлаўца, Шыптэнку і Алімкіна прызналі вінаватымі з здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванні нацыянальнай варожасці ці варажнечы групай асоб.

Гучны працэс праходзіў з 18 снежня 2017 года. За кратамі аўтары "Рэгнума" знаходзіліся з канца 2016-га. Шыптэнку і Паўлаўца спачатку абвінавачвалі ў распальванні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы, а таксама ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (атрымлівалі ганарары за дасланыя ў Маскву артыкулы), Алімкіна — толькі ў распальванні варажнечы. Усе яны сваёй віны не прызналі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі