Аўтобусныя рэйсы з Данецка ў Мінск спыніліся праз каранцін у Расіі

Рэклама перавозчыка ў Данецку
Рэклама перавозчыка ў Данецку

Адзіны аўтобусны перавозчык з Данецка ў Мінск спыніў свае рэйсы праз каранцін у Расіі.

"Для таго каб [падчас каранціну] выехаць у РФ з ДНР, патрабуецца наяўнасць пашпарта РФ (з прапіскай або дзейнай рэгістрацыяй) або від на жыхарства. А ў кіроўцаў нават пашпартоў РФ няма, — скардзіцца Еўрарадыё прадстаўнік перавозчыка. — Калі вы перасякаеце мяжу ДНР або РФ, няважна, у якім кірунку, то вы падпісваеце дакумент пра самаізаляцыю на 14 дзён".

Автобусные рейсы из Донецка в Минск прекратились из-за карантина в России

Рэйс з Данецка ў Мінск быў далёка не з простых — каля 32 гадзін у дарозе. Аўтобус на 50 чалавек перасякаў дзве мяжы: спачатку выязджаў з тэрыторыі так званай "ДНР" у Расію, ехаў праз Белгарад, Курск, Арол, Бранск, а потым трапляў у Беларусь і рабіў прыпынкі ў Гомелі і Бабруйску. Каштавала такое задавальненне каля 50 долараў.

Тэмай пасажырскіх перавозак з самаабвешчанай "Данецкай Народнай Рэспублікі" ў Беларусь Еўрарадыё зацікавілася пасля заяў маскоўскага паліттэхнолага і блогера Канстанціна Доўгава пра намер трапіць у Мінск на святкаванне 9 траўня. Мужчына, які раней жыў у Данецку, знаходзіцца ва ўкраінскім спісе сайта "Міратворац", дзе яго называюць удзельнікам баявых дзеянняў на паўднёвым усходзе Украіны. Доўгаў першапачаткова планаваў трапіць на святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі ў Данецк, але нават там іх адмянілі праз пагрозу распаўсюджвання каранавіруса.

Час ад часу ў Беларусі заўважаюць аўтамабілі з нумарнымі знакамі так званай "ДНР". Сёлета ў Мінска ёсць усе шанцы стаць Меккай для жыхароў гэтага рэгіёна, дзе памяць пра подзвіг савецкай арміі ўшаноўваюць з асаблівым хваляваннем. Але як мінімум на аўтобусе яны трапіць у Беларусь не змогуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі