Азаранка сёння сустрэнецца на Уімблдоне з Младзенавіч
Гэта будзе паядынак трэцяга круга прэстыжнага тэніснага турніра.
Беларуска Вікторыя Азаранка (24-е месца ў рэйтынгу WTA) сёння сустрэнецца на Уімблдоне з францужанкай сербскага паходжання Крысцінай Младзенавіч (38). Гэта будзе паядынак трэцяга круга прэстыжнага тэніснага турніра. Ён пачнецца прыблізна а 18-й гадзіне паводле беларускага часу, адзначае "Прессбол".
Як паведамляла Еўрарадыё, у трэці круг Уімблдона выйшла і беларуска Вольга Гаварцова (122-е месца ў рэйтынгу WTA). Напярэдадні яна сенсацыйна абыграла францужанку Алізэ Карнэ, 27-ю ракетку свету — 7:6, 2:6, 6:1. Наступнай саперніцай Гаварцовай будзе Магдалена Рыбарыкава са Славакіі, у яе 65-е месца ў рэйтынгу.
Нагадаем, агульны прызавы фонд Уімблдона складае 26,5 млн фунтаў стэрлінгаў.
Фота: ria.ru