Babyshambles прадставілі свежае відэа на песню “Nothing Comes To Nothing”
Трэк стане часткай будучага альбома каманды, які выйдзе 2 верасня.(Глядзець)
Брытанцы Babyshambles прадставілі новы сінгл “Nothing Comes To Nothing” і відэа да яго.
Кліп, які рэжысавала Каця Дэ Відас, уключае кадры з выступу гурта на парыжскай Плошчы Рэспублікі ў ліпені гэтага года, паведамляе NME.
Фізічны рэліз сінгла “Nothing Comes To Nothing” прызначаны на 26 жніўня, а трэці паўнафарматны альбом Babyshambles “Sequel To The Prequel”, часткай якога стане трэк, выйдзе 2 верасня. Варта адзначыць, што вокладку для пласцінкі аформіў вядомы брытанскі мастак Дэміэн Хэрст, таксама ходзяць чуткі пра тое, што ў працэсе запісу ўдзельнічаў Макалей Калкін, пасталелая зорка фільма “Адзін дома”.
Фота: nme.com