Бацька маладзечанскага "мінёра": Усё адбылося праз жанчыну

Нагадаем, што на мінулым тыдні лісты пра мініраванне прыйшлі ў шэраг школаў Маладзечна. Мінёр патрабаваў перавесці на з кожнай школы 10 тысяч долараў. Школьнікаў і педагогаў эвакуявалі. На шчасце, выбуховых прыстасаванняў не знайшлі. Няўдалага "мінёра" затрымалі на наступны дзень.



Газета "Комсомольская правда" пагаварыла з бацькам затрыманага. Па яго словах, мужчыну 30 гадоў. Ён сустракаўся з замужняй жанчынай. Потым яна развялася, а былы муж паўтара года помсціў свайму саперніку. Бацька кажа, што мужчыну часта збівалі, але ён маўчаў. Па словах бацькі, ён сам адгаварыў сына ад паходу ў міліцыю, бо "не трэба было лезці ў чужую сям'ю".



У выніку 30-гадовы электрамантажнік вырашыў адпомсціць былому мужу каханай "па-буйному". Следчыя кажуць, што затрыманы маладзечанец зарэгістраваў на імя свайго канкурэнта электронны кашалёк, які пасля паказаў у лістах з пагрозай выбуху. Ён меркаваў, што праваахоўнікі найперш затрымаюць чалавека, на чыё імя зарэгістраваны кашалёк.



Цяпер няўдаламу "мінёру" пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, яго калегі дагэтуль не ведаюць, чаму мужчына ўжо некалькі дзён не выходзіць на працу.



Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэрарысты"



Фота — baby.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі