Школы ў Маладзечне “замінавалі” на глебе непрыязных адносінаў

Пра гэта 7 верасня распавёў журналістам міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч, перадае БЕЛТА.



Па гэтай справе застаўся адзін падазраваны — дастаткова малады, але паўналетні чалавек, які прызнаўся ў здзейсненым злачынстве. Ён хацеў, каб міліцыя затрымала яго непрыяцеля і каб той панёс пакаранне. Менавіта ад імя непрыяцеля ён і накіраваў паведамленні ад мініраванні школ.



Цяпер у дачыненні фігуранта справы праводзяць неадкладныя следчыя дзеянні. З аднаго боку, гэты чалавек дэстабілізаваў навучальны працэс у цэлым горадзе. Аднак сур’ёзнай грамадскай небяспекі не было, бо міны ў школах выявіліся прыдумкай, фікцыяй.



Раніцай 5 верасня ў дзве школы Маладзечна прыйшлі па пошце лісты, у якіх былі пагрозы падарваць навучальныя ўстановы, калі на пазначаны рахунак не перавядуць 10 тысяч долараў. Пазней такія ж лісты прыйшлі яшчэ ў 8 школ гораду. Школьнікаў давялося эвакуяваць, а будынкі школ правяралі сапёры і спецназаўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі