Крымінальную справу маладзечанскага "мінёра" перадалі ў суд
31-гадовы мужчына абвінавачваецца ў заведама непраўдзівым паведамленні аб падрыхтоўцы выбуху, а таксама ў іншых злачынствах.
Нагадаем, здарэнне адбылося ў верасні мінулага года. Зламыснік разаслаў у школы Маладзечна па пошце лісты, якія ўтрымлівалі звесткі аб мініраванні. Ён патрабаваў 10 тысяч долараў, каб бомба не ўзарвалася і не загінулі дзеці.
Мужчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелаПАН.
Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэрарысты"