Бацька Міколы Статкевіча атрымаў ананімны ліст з пагрозамі
88-гадовы бацька палітвязня Мікалая Статкевіча 8 верасня атрымаў ананімны ліст з пагрозамі.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.
"Ён сёння ў паштовай скрыні знайшоў ліст з пагрозамі бяспекі жыцця яго, Мікалая і маёй. У прыватнасці напісалі, што калі Мікалай выйдзе з турмы, яго заб'юць", — сказала Адамовіч.
Яна паведаміла, што ў аўторак пракансультуецца з адвакатам і, хутчэй за ўсё, паедзе да свёкра ў Баранавічы, дзе ён жыве адзін, каб напісаць заяву ў міліцыю.
Фота — intex-press.by