Бацькі палітвязня Аліневіча не могуць знайсці свайго сына

“Ужо тры тыдні ад Ігара няма лістоў і званкоў, але мы дакладна ведаем, што калонію расфармавалі. Мусяць паведаміць, куды яго перавялі. Кожны дзень чакаем звестак”, — пракаментаваў сытуацыю ў інтэрв’ю Радыё Свабода бацька палітвязня Уладзімір Аліневіч.

“Вось-вось мусяць нам паведаміць і будзем ведаць, дзе ён. І нам будзе зразумела, прыкладам, куды ехаць на спатканне. Бо непакоімся, каб захавалася тое, што ўжо запланаванае, прыкладам, спатканні гэтыя. Не ўяўляў, як яно будзе. Паводле закону нібыта ўсё мусіць захавацца, але няма такой упэўненасці, а раптам нешта зменіцца. Таму вельмі чакаем паведамлення, дзе ён”.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні ў дачыненні афіцыйных будынкаў, але сваёй віны ён не прызнаў. Ігар адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі, якая лічылася вельмі дрэннай паводле экалогіі, бо знаходзілася паміж прадпрыемствамі нафтахімічнай вытворчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі