Баранавіцкага міліцыянта асудзілі на 10 гадоў за распаўсюджванне наркотыкаў

10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў супрацоўнік транспартнай міліцыі Баранавічаў, які займаўся распаўсюджваннем марыхуаны.
Выйсці на яго след удалося выпадкова. Праваахоўнікі затрымалі дзяўчыну, якая спрабавала прадаць наркотыкі. Яна і паказала на 23-гадовага міліцыянта.

У ходзе расследавання быў затрыманы сам міліцыянт, а таксама яго супольнік. Абодвух суд прыгаварыў да 10 гадоў калоніі жорсткага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі