Барановічу прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму

Барановічу прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму

Святаславу Барановічу прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму. Такі вырак вынес суд Маскоўскага раёна сталіцы 12 сакавіка. У прысуд яму залічылі час, праведзены пад вартай да суда — з 3 кастрычніка 2017 года па 11 сакавіка 2018-га.

Пасля абвяшчэння прысуду публіка ў зале стала крычаць "Ганьба!"

Як паведамлялася раней, Барановіча вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Пасля "Маршу недармаедаў" увесну 2017-га Барановіч абараняў анархістаў, якіх затрымлівалі міліцыянты ў цывільным. 

У каментары Еўрарадыё кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак заявіў, што праваабаронцы не прызнаюць Барановіча палітвязнем, бо ён ужываў гварт у дачыненні да фізічных асобаў. 

Дарэчы, у 2011 годзе Барановіча асудзілі на тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у Плошчы-2010. Тады праваабаронцы прызналі яго палітвязнем у ліку іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі