"Барселона" прызнаная найлепшым клубам свету за апошнія 19 гадоў
Найлепшым клубам свету за апошнія 19 гадоў названая іспанская "Барселона". Яна заняла першае месца ў рэйтынгу, апублікаваным Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі.
Рэйтынг быў складзены паводле штогадовых спісаў найлепшых клубаў свету, якія рэгулярна рыхтуюцца арганізацыяй з 1990 года.
"Барселона", за якую выступае беларус Аляксандр Глеб, набрала 757 ачкоў. Англійскі "Манчэстар Юнайтэд" мае 678 балаў, у італьянскага "Ювентуса" - 621. У дзесятку найлепшых клубаў таксама ўвайшлі: італьянскія "Мілан" і "Інтэр", мадрыдскі "Рэал", мюнхенская "Баварыя", англійскія "Арсенал" і "Чэлсі", аргенцінскі "Рывер Плейт", паведамляе "Прессбол".