"Барысаў-Арэну" яшчэ не дапусцілі да чэмпіянату Беларусі
У Беларускай федэрацыі футбола адбылося паседжанне Камітэта па спартовых збудаваннях і забеспячэнню бяспекі на футбольных арэнах.
10 стадыёнаў былі прынятыя — "Нёман" у Гродне, "Брэсцкі" ў Брэсце, "Цэнтральны" ў Гомелі, "Спартак" у Магілёве, "Гарадскі" ў Барысаве, "ЦСК" у Віцебску, "Тарпеда" ў Жодзіне, "Будаўнік" у Салігорску, "Спартак" у Бабруйску і "Трактар" у Мінску.
Яшчэ чатыры стадыёны будуць дапушчаныя да правядзення матчаў чэмпіянату Беларусі-2014 пры выкананні пэўных умоваў. У Наваполацку — гэта рамонт грамадскіх прыбіральняў на стадыёне "Атлант", абсталяванне месцаў для журналістаў і ВІП-персонаў, стварэнне ўмоваў для вядзення жывой інтэрнэт-трансляцыі матчаў. На мінскім "Тарпеда" неабходна абсталяваць дадатковыя трыбуны, устанавіць электроннае табло, зноў жа правесці рамонт грамадскіх прыбіральняў для заўзятараў, інфармуе сайт football.by.
На "Гарадскім" стадыёне ў Слуцку яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю адміністрацыйны будынак. Новы стадыён БАТЭ — "Барысаў-Арэна" — атрымае допуск пасля падпісання дзяржаўнай камісіяй акта гатоўнасці стадыёна да эксплуатацыі.
Начны крадзеж на тэрыторыі "Барысаў-Арэны"
Фота — batebs.blog.tut.by