Барысаўскі БАТЭ выйграў у мінскага "Промня" — 2:1
У стартавым матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ святкаваў гасцявую перамогу над мінскім "Промнем" — 2:1.
На 12-й хвіліне Мікалай Сігневіч вывеў барысаўскую каманду наперад, а праз 10 хвілін капітан БАТЭ Ігар Стасевіч павялічыў разрыў. Толькі на 50-й хвіліне Яўген Вялько забіў у браму саперніка адзін
Барысаўская каманда цяпер мае 35 ачкоў і па-ранейшаму ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату. На другім месцы знаходзіцца мінскае "Дынама", у якога 28 ачкоў.
Сёння футбалісты "Гомеля" яшчэ прымаюць на сваім полі брэсцкае "Дынама".
У суботу, 30 чэрвеня, сустракаюцца "Іслач" (Мінскі раён) — "Слуцк", "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Тарпеда" (Мінск), "Нёман" (Гродна) — "Мінск".
У нядзелю пройдуць тры паядынкі: "Гарадзея" — "Віцебск", "Дынама" (Мінск) — "Дняпро" (Магілёў), "Шахцёр" (Салігорск) — "Смалявічы".