Баскетбалістка Леўчанка павіншавала з Новым годам у палітоне на голае цела
Вядомая беларуская баскетбалістка, удзельніца нацыянальнай зборнай Алена Леўчанка арыгінальна павіншавала ўсіх з Новым годам. У сваім акаўнце ў Instagram яна абнародавала фота, на якім стаіць у палітоне на голае цела.
"З Новым годам! Удзячная за 2017 год і з нецярплівасцю чакаю 2018-ы! Жывіце з любоўю і ўдзячнасцю", — пажадала баскетбалістка ў подпісе да фота.
Алена Леўчанка гуляе ў нацыянальнай зборнай на пазіцыі цэнтравой. Яна ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 2008 года і 2016 гадоў, чэмпіянаце свету ў Чэхіі, а таксама чэмпіянатах Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015.