Баскетбол: беларусы згулялі ўнічыю з бельгійцамі на матчы “Еўрачэленджа"
У першым матчы кваліфікацыйнага раунда турніру “Еўрачэлендж” (гэта трэці паводле значнасці баскетбольны клубны турнір Еўропы) сталічны клуб “Мінск-2006” згуляў на сваёй пляцоўцы ўнічыю з бельгійскім “Антверпенам” — 87:87, паведамляе БелаПАН. Адзначым, што паводле регламенту спаборніцтваў у выпадку нічыі ў асноўны час авертайм не праводзіцца.
Матч у адказ адбудзецца 5 кастрычніка ў Бельгіі. Каманда, якая пераможа па выніках гэтых дзвюх сустрэчаў, выйдзе ў групу F асноўнага раунда “Еўрачэленджа”.
Матч у адказ адбудзецца 5 кастрычніка ў Бельгіі. Каманда, якая пераможа па выніках гэтых дзвюх сустрэчаў, выйдзе ў групу F асноўнага раунда “Еўрачэленджа”.