Батанічны сад у Мінску будзе адкрыты для наведвальнікаў круглы год

Цэнтральны батанічны сад у Мінску з гэтага часу адкрыты для наведвальнікаў круглы год. Пра гэта паведамляюць "Мінск-Навіны".
Праўда, з лістапада па сакавік цэнтральная брама і каса з боку плошчы Калініна ўсё ж будуць зачыненыя. Квіткі можна купіць у фірмовай краме батанічнага саду з боку вуліцы Сурганава і прайсці праз службовы ўваход. Гуляць у Батанічным у апошнія дні восені можна з 10.00 да 17.00. Выходны дзень – панядзелак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі