БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі (відэа)

9 лістапада прайшоў матч 30-га тура чэмпіянату Беларусі. Барысаўчане ў гасцях перамаглі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 3:1. Такім чынам, БАТЭ гарантаваў сабе чарговы чэмпіёнскі тытул за два туры да фінішу турніру.



У барысаўчан галы забілі Філіпенка, Радзівонаў і Бадаян. На апошніх хвілінах гульні жодзінец Яцкевіч "размачыў" лік.

У іншым матчы "Шахцёр" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0.



Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі